Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі распрацавалі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў
Аб гэтым расказаў сёння журналістам дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў. «У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі некалькі гадоў таму распрацавана тэхналогія стварэння тэст-сістэм для дыягностыкі розных інфекцыйных захворванняў. Гаворка ідзе аб ПЦР-наборах – і для COVID-19, і для ліхаманкі Эбола і іншых рэдкіх захворванняў. Цяпер мы распрацавалі тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў. Гэта стандартная ПЦР-тэхналогія, якая ўключае некалькі этапаў. У тым ліку гэта падбор нуклеатыдных паслядоўнасцяў, якія павінны быць спецыфічныя для дадзенага ўзбуджальніка. Маюцца базы дадзеных гэтых паслядоўнасцяў, адкуль спецыялісты выбіраюць маркеры, якія пазней выкарыстоўваюцца ў тэст-сістэму», – сказаў Уладзімір Гарбуноў.

Спецыяліст адзначыў, што спачатку праводзіцца сінтэз паслядоўнасцей, затым падбор параметраў ампліфікацыі, стварэнне кантроляў і камплектаванне набору, які можна прымяняць у розных лабараторыях. «Думаю, дыягностыку пачнем рабіць у нашым цэнтры, ён створаны пад асабліва небяспечныя інфекцыі, у нас ёсць усе магчымасці для гэтага. Па крытэрыі СААЗ воспа малпаў адносіцца да 3-й групы біярыску. Нашы крытэры больш жорсткія, так што ў нас – да 4-й групы. Гэта значыць, трэба працаваць у самых жорсткіх умовах бяспекі», – сказаў Уладзімір Гарбуноў.
Як хутка спрацуе тэст-сістэма? Вынікі дыягностыкі будуць вядомы на працягу некалькіх гадзін пасля паступлення біяматэрыялу. Так было і з ковідам. «Упэўнены, што шырокага прымянення гэтая тэст-сістэма не знойдзе. Бо захворванне не характарызуецца шырокім распаўсюджваннем і не чакаецца, што захварэлыя з'явяцца ў Беларусі ў бліжэйшы час. Будзем спадзявацца, да нас інфекцыя не дойдзе. Але наш цэнтр створаны, каб працаваць на апярэджанне. Мы можам распрацоўваць нават тое, што патрэбна ў адзінкавай колькасці. Камерцыйнай арганізацыі гэтага рабіць няма сэнсу, бо ніякіх дывідэндаў яна не атрымае, бо не прадасць. А мы гэта робім і не чакаем ніякіх прыбыткаў. Мы вырашаем дзяржаўную задачу ў галіне біябяспекі», – сказаў ён.
Закрануў спецыяліст і пытанне вакцынацыі, «вірус малпавай воспы – роднасны вірусу натуральнай воспы. Асобы, якія былі вакцынаваны ад яе, маюць імунітэт. Хто нарадзіўся да 1980-х – у гэтых адносінах шчасліўчык. Але, думаю, Міністэрствам аховы здароўя будуць прыняты меры пры неабходнасці. Вакцына існуе, яе можна пачаць хутка пры неабходнасці».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя