by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Беларусі ўпершыню правялі ўнутрычэраўную карэкцыю прыроджанай заганы развіцця

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь супрацоўнікамі РНПЦ «Маці і дзіця» сумесна са спецыялістамі Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі імя акадэміка У.І. Кулакова Міністэрства аховы здароўя Расіі выканана высокатэхналагічная ўнутрычэраўная карэкцыя прыроджанай заганы развіцця (ПЗР) – левабаковай дыяфрагмальнай кілы.

01_6cfc2993-5605-4a7e-9b78-65610a8284a3.jpg

Аператыўнае ўмяшанне правялі начальнік аддзела аказання меддапамогі Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі ім. акадэміка В.І.Кулакова к.м.н. Юрый Набярэжнеў і загадчык акушэрскага фізіялагічнага аддзялення РНПЦ «Маці і дзіця» Максім Бялуга.

Такое аператыўнае ўмяшальніцтва выконваецца з мэтай лячэння выяўленай гіпаплазіі лёгкіх і, як вынік, прафілактыкі лёгачнай гіпертэнзіі. Па літаратурных дадзеных частата развіцця лёгачнай гіпертэнзіі ў постнатальным перыядзе дасягае 63% і статыстычна карэлюе са смяротным зыходам у 62-93% выпадкаў. Пры антанатальным хірургічным лячэнні выжывае каля 70-80% немаўлятаў.

ПЗР плода ў пацыенткі Л. быў дыягнаставаны падчас прэнатальнага скрынінгу другога трыместру. Сям’я катэгарычна адмовілася ад перарывання цяжарнасці па медыка-генетычных паказаннях. У РНПЦ «Маці і дзіця» былі выкананы дадатковыя лабараторныя і інструментальныя даследаванні: магнітна-рэзанансная тамаграфія і ультрагукавое даследаванне. Па дадзеных даследаванняў у грудной клетцы плода злева размяшчаліся страўнік, петлі кішэчніку і доля печані са зрушэннем органаў міжсцення направа. Суадносіны памераў колатэральнага лёгкага да акружнасці галоўкі плода склала 58%, што сведчыла аб высокай рызыцы неспрыяльнага зыходу цяжарнасці. Перынатальным кансіліумам сям’і была прапанавана найскладанейшая аперацыя — фетаскапічная эндатрахеальная балонная аклюзія.

Пасля атрымання інфармаванай згоды на складанае медыцынскае ўмяшальніцтва аперацыя была паспяхова выканана мультыдысцыплінарнай камандай урачоў-спецыялістаў 5 мая ў тэрміне цяжарнасці жанчыны 26 тыдняў.

Даведка: праз выгнуты аперацыйны тубус дыяметрам 3,3 мм у паражніну маткі быў уведзены фетаскоп дыяметрам 1 мм. Пад фетаскапічным кантролем інструмент уведзены ў трахею плода да ўзроўню біфуркацыі. Балон усталяваны ад узроўню біфуркацыі трахеі да галасавой шчыліны. Пасляаперацыйных ускладненняў не зафіксавана. Далей праведзена лячэнне, скіраванае на захаванне цяжарнасці. Праз тыдзень (па дадзеных УГД) плод развіваецца адпаведна тэрміну гестацыі, матачна-плацэнтарны кровазварот не парушаны, балон візуалізуецца ў трахеі плода. Цяжарнасць на дадзены момант пралангуецца. Пацыентка ў здавальняючым стане выпісана дадому пад нагляд урача-акушэра-гінеколага.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.05.2022
257
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы