Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі запусцілі вытворчасць аднаразовых медыцынскіх пальчатак
Вытворчасць аднаразовых медыцынскіх пальчатак запушчана на магутнасцях ААТ «СветлагорскХімвалакно». Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў і знаходзіцца на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы.
Запушчаны дзве вытворчыя лініі 114 м даўжынёй і каля 9,5 м вышынёй кожная, створана неабходная інфраструктура. Вытворчая магутнасць – 100 млн пар медыцынскіх пальчатак у год. Асноўны арыенцір – імпартазамяшчэнне і задавальненне патрэбнасці медустаноў.
Аднаразовыя хірургічныя пальчаткі прызначаны для абароны рук медыцынскага персаналу. Пальчаткі маюць анатамічную форму з размяшчэннем вялікага пальца ў напрамку далоні, вырабляюцца стэрыльнымі, неапудранымі, маюць тэкстураваныя ўчасткі ў раёне падушачак пальцаў і ўнутранае палімернае пакрыццё для палягчэння апранання. Для недапушчэння траплення крыніц бактэрыяльнай небяспекі ў арганізм чалавека абшэўка пальчаткі закатаная ў венца.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя