Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД даставіў у Беларусь кітайскую вакцыну супраць COVID-19
Агульная працягласць маршруту ваеннага борта склала 13600 кіламетраў.

Беларускіх лётчыкаў сустрэлі галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Альховік і прадстаўнікі РУП «Белфармацыя».

Камандзіра 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўніка Андрэя Лук'яновіча таксама віталі на зямлі прадстаўнікі БРСМ – яны падарылі камандзе кветкі і выказалі словы падзякі за дапамогу, якую аказваюць лётчыкі медработнікам падчас пандэміі COVID-19.

У агульнай складанасці ў Беларусь прыбылі 1,5 млн. доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated, кампаніі Sinopharm – 1 млн. доз вакцыны, якую закупіло у Кітая Міністэрства аховы здароўя Беларусі, таксама кітайскі бок перадаў Беларусі 500 тыс. доз вакцыны і 500 тыс. шпрыцаў у якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі. У вырашэнні гэтага пытання Міністэрству аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольства дзвюх краін.

Прыём дапамогі і яе суправаджэнне ажыццявілі работнікі МНС, разгрузка самалёта Міністэрства абароны праводзіцца сіламі курсантаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Груз будзе перададзены на склады РУП «Белфармацыя». Плануецца, што вакцына паступіць у рэгіёны і Мінск пасля таго, як пройдзе кантроль якасці Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а шпрыцы – атрымаюць рэгістрацыю Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя